3 ліпеня для футбольнага клубу «Орша» пачнецца другая палова чэмпіянату. Пасля першага кола аршанцы на 9-й пазіцыі сярод 12 каманд. У заключным яго туры сіня-белыя ўсялілі надзею ў сэрцы заўзятараў на выпраўленне турнірнай сітуацыі ў бок паляпшэння. На сваім полі «Орша» пераканаўча перамагла магілёўскі «Дняпро» 3:1 — аднаго з асноўных прэтэндэнтаў на павышэнне ў класе.
Наступны супернік — «Слонім», які ідзе 11-м у табліцы. Тэлеграм-канал «Радыё Аршыца» прывёў статыстыку супрацьстаяння каманд. Раней яны сустракаліся 28 разоў, у аршанцаў на рахунку 11 перамог, у слонімцаў 14. Новая сустрэча пройдзе 3 ліпеня а 19:00 на Гарадскім стадыёне Оршы.