Дзівацтвы календара 2-й лігі чэмпіянату Беларусі па футболе былі вядомыя даўно. Шматлікія пераносы адбыліся з-за правядзення ў траўні ў Менску чэмпіянату свету па хакеі. Тады федэрацыя футбола вырашыла перанесці шматлікія футбольныя матчы ў рэгіёны, з-за чаго "Орша" чатыры стартавыя туры гуляла на сваім стадыёне. На старт другога кола чэмпіянату выпадае ўжо чатыры гасцявыя паядынкі, прычым тры з іх - у Менску і толькі 3-га жніўня аршанцы паедуць у Калінкавічы.
Старт 2-га кола яшчэ больш узмацніў "Оршу" на пазіцыі лідэра - сіня-белыя перамаглі ў сталіцы "Ждановічы" 1:0 і "Сквіч" 5:0 і маюць 33 пункты пасля 13 матчаў, займаюць 1-ю пазіцыю. У "Жлобіна" 29.
На гэты раз наша каманда сустрэнецца з ФК "Прамень", які летась называўся АЛФ-2007. У мінулым сезоне нашы каманды сустрэліся ўпершыню ў гісторыі і двойчы згулялі нічыю 0:0. А вось сёлетні паядынак 11-га траўня скончыўся пераканаўчай вікторыяй "Оршы" 3:0. Двойчы забіў Аляксандр Лужанкоў, яшчэ адзін мяч на свой рахунак запісаў Аляксей Казарын.
Старт матчу "Прамень" - "Орша" на стадыёне БДАТУ ў Менску а 17-00.