Сёння ў 8 раніцы да Ігара Казмерчака зноў прыехалі супрацоўнікі міліцыі, на гэты раз без ператрусу, яго адразу ж папрасілі праехаць з імі, куды і навошта — невядома.
Нагадаем, на дадзены момант Ігар знаходзіцца ў статусе падазраванага па артыкуле 341 КК РБ-Апаганенне будынкаў ці іншых збудаванняў цынічнымі надпісамі або малюнкамі, псаванне маёмасці на грамадскім транспарце або ў іншых грамадскіх месцах.
Праз паўтары гадзіны пасля затрымання, Ігар паспеў нам паведаміць, што яго вязуць у Віцебск, пасля гэтага яго мабільны тэлефон стаў недаступны.