Пра адкрыццё помніка паведамляе мясцовая Докшыцкая раёнка. У вёсцы Будзілоўка каля Бегомаля адчынілі помнік землякм, якія загінулі ў часы Сталінскіх рэпрэсій. Ініцыятарам стаў ураджэнец гэтай вёскі, доктар гістарычных навук Мікалай Печэнь.
Паводле гістарычных звестках большасць тых каго арыштоўвалі ў названай вёсцы былі расстраляныя ў аршанскіх Кабыляках. Таму ініцыятар стварэння помніка адмыслова ездзіў на Кабыляцкую гару, каб узяць зямлі з месца расстрэлу сваіх землякоў. Капсулу з Кабыляцкай зямлёй заклалі ў аснову новага помніка.
Хаця ад сталінскіх рэпрэсій пацярпела значная колькасць жыхароў вобласці, гэта толькі другі помнік афіцыйна прызнаны ўладамі (першы ў саміх Кабыляках). Яшчэ два помнікі (у Харкаўскім лесе і ў Хайсах) былі ўсталяваныя людзьмі, але ўмоўны крыж у Харкаўскім лесе пад Оршай быў зламаны.