Працягваецца чэмпіянат Беларусі па футболе ў Першай лізе. Пасля серыі паспяховых паядынкаў з фаварытамі, у тым ліку нічыёй 1:1 з дзяржынскім «Арсеналам» і перамогі 1:0 над гомельскім «Лакаматывам» аршанцы прымалі на сваім полі серадняка табліцы — пінскую «Хвалю». Матч завяршыўся перамогай пінчукоў 1:0, удалы стрэл нанёс Кібук на 36-й хвіліне. Усе спробы аршанцаў адгуляць гэты мяч былі марнымі.
Аршанская каманда застаецца на 9-й пазіцыі ў табліцы. Наступны матч сіня-белыя правядуць з «Лідай».