Фестываль здароўя мусіў прайсці ў ліпені, але з-за анамальнай спёкі быў адменены, прынамсі, пра перанос яго тады не гаварылася. І ўсё ж такі фестываль пройдзе. 13 чысла Балбасава чакае гасцей на першы раённы фестываль здаровага ладу жыцця. З 10-00 да 19-00 у гэтым гарадку будзе ісці канцэртная праграма, якая час ад часу будзе перарывацца выступамі спецыялістаў гарадскіх службаў звязаных са здароўем.
Паралельна будуць ісці не публічныя мерапрыемствы для спецыялістаў.
Будуць прысутнічаць на фестывалі і інтэрактыўныя пляцоўкі. І яны будуць тэматычныя - можна будзе памераць ціск, паслузаць як весці сябе бяспечна, паглядзець выставу прадукцыі прадпрыемстваў.