Працягваецца чэмпіянат Беларусі па футболе сярод каманд Першай лігі. У 19-м туры «Орша» на выяздзе разграміла «Баранавічы» 3:0, два мячы ў сіня-белых правёў Глеб Жалезнікаў, яшчэ адным голам адзначыўся Абдулаеў.
Пасля перамогі аршанцы ідуць на 9-й пазіцыі. У папярэднім туры аршанцы таксама здабылі перамогу — 2:0 над «Лідай».