Шэрае пахмурнае надвор'е стаіць у Оршы ўжо тыдзень. І пры гэтым, Оршы яшчэ шанцуе. Той жа Магілёў проста затапіла дажджом. У нас хаця і частыя дажджы, але не настолькі моцныя. І наперадзе яшчэ амаль тыдзень нам абяцаюць працяг дажджоў. Напрыклад, сёння - 30 жніўня - дождж павінен ісці цэлы дзень пры тэмпературы да +19. Аўторак таксама даждлівы. Толькі пад вечар ападкі могуць спыніцца. Затое тэмпература +22.
У сераду наадварот - першая палова дня сонечная, а ў другой пойдуць ападкі. Значна пахаладае ў чацьвер. 2 верасня чакаецца таксама дождж толькі ў другой палове дня, але тэмпература не падымецца вышэй за +16.
З пятніцы надвор'е стане адносна лепш. Прынамсі дажджы скончацца. Але і казаць пра бабіна лета не даводзіцца, бо на выходных тэмпература павінна быць не больш за +17.