Перамога пад Оршай яшчэ ў 1514 годзе праславіла наш горад на ўвесь вядомы тады свет. Прыносіць славу гэтая падзея і сёння. Толькі паглядзіце ленты сацыяльных сетак! Тым больш, што гэты дзень адзначаецца не толькі ў Беларусі. Можна сказаць, што ў Беларусі свята Беларускай вайсковай славы адзначаецца найбольш сціпла ў параўнанні з Польшай, Літвой, Украінай.
Для сучаснікаў Перамога пад Оршай - прыклад сілы і мужнасці. А яшчэ хітрасці. Не сакрэт, што гэтую Бітву з пункту гледжання тактыкі вывучаюць у вайсковых акадэміях як выдатны праклад таго, што малымі сіламі можна перамагаць значна большыя па колькасці сілы.
Віншуем нашых землякоў і ўсіх беларусаў з чарговай гадавінай светлага свята мужнасці, сілы і Перамогі.