Брэйк-данс — цікавы танец з элементамі акрабатыкі. Але акрамя таго, што гэта танец — гэта яшчэ і спорт. Прычым алімпійскі від спорта. Нажаль на алімпіядзе 2020, якая прайшла ў 2021 годзе мы яго не пабачылі, але на юнацкіх алімпійскіх гульнях брэйк-данс ужо ўвайшоў у асноўную праграму.
А ў Оршы працуе адна з лепшых у краіне школа брэйк-данса «Distortion». Навучэнцы даволі паспяхова выступаюць на рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах, даволі часта выязжаюць на спаборніцтвы за мяжу і паказваюць харошыя вынікі.
Зараз школа «Distortion» набірае новых вучняў у трох катэгорыях:
1. Дзеці ад 4 гадоў;
2. Дзіцячыя і дарослыя групы;
3. Навічкі і тыя хто працягваюць навучанне.
Больш падрабязна пазнаёміцца з работай школы «Distortion» можна ў інстаграме па гэтай спасылцы. А каб запісацца варта пазваніць па тэлефоне +375336271525 Уладзімір.