Змаганне за трафей праходзіла ў Магілёве. Аршанцы, якія ўпэўнена заваявалі залатыя медалі першыства краіны ў мінулым сезоне мелі шанец распачаць новы сезон з заваявання яшчэ аднаго тытулу. Аднак на шляху стаў гомельскі ВРЗ. Гамельчукі забілі мяч ужо на 39-й секундзе сустрэчы. Далей аршанцы толькі аднойчы зраўнівалі лік, а ў астатнім поўную перавагу меў ВРЗ.
Сустрэча скончылася паразай "Вітэна" 3:7.
Вітэн: Змысля (Галаўнёў), Яромін - Анісімаў - Мазны - Рабыка (к); Пятроў - Еўдакімаў - Пераміцін - Лазюк; Якубаў, Батурын, Рагавік. Трэнер - Аляксей Папоў.