Аршанцы гулялі ў гасцях з "Промнем", які перамаглі ў першым коле з лікам 3:0. На гэты раз актыўныя камбінацыйныя дзеянні было праблематычна здзяйсняць праз тое, што на дварэ стаяла тэмпература больш за 30 градусаў цяпла.
Спякотнае надвор'е ў вялікай ступені паўплывала на дзеянні футбалістаў, першы тайм завяршыўся ўнічыю 0:0. А вось у другім тайме Андрэй Ламака ўдала падключыўся да атакі гасцей і на 51-й хвіліне ўкалаціў першы мяч у браму гаспадароў. Гэты гол так і застаўся адзіным. 1:0 - "Орша" перамагае.
Тым часам "Жлобін", які таксама гуляў у Менску, нанёс разгромную паразу "Славяніну" 4:0. "Орша" пасля 14 тураў мае 36 пунктаў, "Жлобін" набраў 32.