У гэтым годзе мусульманскае свята Рамадан Байрам прыпала на гарачы сонечны дзень 28 ліпеня, чым цалкам апраўдала сваю назву (Рамадан з арабскага - палючая спёка). Гэты дзень адзін з 2 галоўных святаў ісламскага календара, якое азначае завяршэнне паста, які доўжыўся на працягу святога месяца рамадан.
Аршанская мусульманская абшчына ў сваім родзе ўнікальная, бо пад правадырствам старшыні Албабаева Мамедагі Шахвелед аглы, аб'ядноўвае пад сваімі шатамі мусульманаў не толькі Оршы і Аршанскага рэгіёну, але і вернікаў г.Віцебска, які на дадзены момант не можа пахваліцца наяўнасцю такой згуртаванай структуры. Старшыня акрамя клопатаў пра сваю сям'ю, дбае пра дабро сем'яў членаў абшчыны, будзь на тое радасная або сумная нагода.
У гэты святочны дзень мусульмане горада Оршы, вынікаючы рэлігійнай традыцыі, прачыталі на могілках малітву над памерлых. Зараз памерлыя ў веры ісламу спачываюць побач з нябожчыкам іншых вераванняў, так як ісламскіх могілак пакуль у Оршы няма. Па словах старшыні суполкі Мамедагі Албабаева, яны маюць патрэбу ў асобных могілках. Аршанскі раённы выканаўчы камітэт абяцае падрыхтаваць дакументы на выдзяленне ўчастка зямлі пад мусульманскія пахавання на Целенцееўскіх могілках, якія ў бліжэйшым часе будуць пашыраць свае аб'ёмы.
Пасля памінання памерлых у доме аднаго з членаў абшчыны былі накрыты святочныя сталы. Над ежай ўсе прысутныя схілілі галаву ў малітве. У такі дзень мусульмане асабліва рады дзецям і гасцям.