Мяркуем, усе яшчэ памятаюць, што майстэрня «Купец», у гонар якой нават быў названы аўтобусны прыпынак, раней працавала ў маленькім памяшканні проста за аўтобусным прыпынкам, а ўжо потым пераехала ў больш прасторнае памяшканне ў гэтым жа дома на вуглу.
А маленькае памяшканне надоўга засталося пустым. І вось на днях у гэтым маленькім памяшканні адчынілася новая крамка — «мясны двор». З назвы зразумела чым яна гандлюе, а рэкламка на дзвярах гаворыць, што тут можна набыць розныя субпрадукты — унутраныя ворганы, якія сапраўды бываюць рэдкасцю у звычайных мясных крамах.