Беларускі лён тэма праблематычная. У свой час, канешне, гэта быў не кепскі бізнэс для СССР, але з прыходам на рынак штучных даволі танных і якасных тканінаў лён пачаў губляць сваю актуальнасць. Дзяржава доўга імкнулася падтрымаць лён, як мінімум таму, што гэта шмат занятых людзей. Але як ні фінансавалі, як ні прыдумлялі розныя праграмы для развіцця ільноводства ў краіне, аб'ядноўваць і раз'ядноўваць прадпрыемствы ў розныя холдынгі, поспеху не дамагліся. Сельскагаспадрчыя прадпрыемствы так і не навучыліся вырошчваць так званы "даўгі лён". Таму простыя тканіны вырабляць нашыя апрацоўшчыкі ільну яшчэ могуць, а якасныя аніяк не атрымліваецца.
У Віцебскай вобласці ўсе ільнозаводы былі аб'яднаныя ў агульнае прадпрыемства ААТ "Віцебскабллён", але і ад гэтага аб'яднання нічога не змянілася: прадпрыемствы былі стратныя і засталіся такімі.
У выніку ў 2019 годзе дзяржава (92,468? акцыяў належаць Віцебскай вобласці) паспрабавала часткова прадаць акцыі абллёну. На продаж выставілі 49% акцыяў, але пакупніка не знайшлося.
У 2020 годзе прадпрыемства зноў спрацавала са стратамі. Яго паказчык - мінус 125000 рублёў за год. І прадпрыемства працягвае банкрутаваць. Калі па стане на 2018 год у склад "Віцебскабллёну" ўваходзіла 9 ільнозаводаў, то зараз на прапрыемстве працуе ўсяго 17 чалавек. Відавочна, што заводы змянілі ўласнікаў.
З 17 верасня тое, што засталося ад прадпрыемства прызналі бакнрутам і распачаўся адмыловы працэс.
Па стане на 2018 год у склад прадпрыемства па нашым рэгіёне ўваходзілі: Дубровенскі ільнозавож, Коханаўскі, Лёзненскі, Арэхаўскі, і галоўны офіс кампаніі ў самой Оршы.