Сёння - 25 верасня - у горадзе адначасова праходзяць полумарафон і спаборніцтвы па мотакросу. Харошыя ў сваёй задуме мерапрыемствы сапсавалі настрой большасці жыхароў горада. Калі вы сёння ездзілі ў маршрутках ці аўтобусах, то разумееце пра што мы гаворым. Асабліва даставалася - у тым ліку і мацюкамі - "бегунам" з-за якіх перакрылі цэнтар горада.
Аўтобусы не хадзілі ад цэнтра да Мікрараёнаў. Толькі Усходняя і прывакзальныя часткі горада засталіся з грамадскім транспартам, таксама часткова маршруткі і аўтобусы меў раён Гразілаўкі - увесь астатні горад да 17-00 сёння будзе амаль паралізаваны. Тыя хто скраысталіся грамадскім транспартам, каб выехаць з прывакзальных раёнаў таксама не былі шчаслівыя - па кепскім надвор'і, пад дажджом многі давялося дабірацца пешкам ад прыпынка "Купец". Часткова спрабавалі выручыць маршруткі, некаторыя з іх спрабавалі прарвацца ў заблакаваныя раёны. Але там патраплялі ў заторы і маглі прастаяць нават з пасажырамі да гадзіны, пакуль ДАІ не адчыняла дадатковы ўчастак дарогі.
Калі пра спыненне грамадскага транспарту паведамлялася загадзя і можна было неяк спрагназаваць свае паездкі, то ў які час і якія дарогі будуць перакрытыя было ў асноўным не вядома. Так, каля 11 гадзін быў яшчэ не заблакаваны рух па Савецкай і прашпекце, але тут стварыўся затор у некалькі дзесяткаў машын, якія імкнуліся даехаць да цэнтра. Неразбярыха рабілася каля 11-30 на скрыжаванні Савейкай і Замкавай з Энгельса. Тут і без таго светлафоры расстаўлены так, што можна заблытацца, а ў гэты дзень на скрыжаванні ехалі ўсе, нават з ужо перакрытай Замкавай - тыя хто патрапіў туды раней. Цудам на скрыжаванні абыйшлося без аварыяў. Цікавей прыгоды чакалі тых хто ўсё ж наіўна спадзяваўся прыехаць у цэнтар і выехаць на Леніна. Затор з машынаў расцягнуўся ад скрыжавання Камсамольскай і Леніна да маста праз Аршыцу, а калі кіроўцы даязжалі да скрыжавання, аказвалася, што іх туды не пусцяць і затор такім жа чынам вырастаў у іншы бок з машынаў якія развярнуліся.
У нейкі момант нейкія вуліцы адчыняліся для руху, напрыклад каля 14-00 адчынілася частка вуліцы Леніна, а ў нейкі момант яны блакаваліся і заторы неячакана ўзнікалі ў самых нечаканых месцах. Ныпраклад, фотаздымак да гэтага артыкула паказвае затор на скрыжаванні Магілёўскай і Горацкай з боку вуліцы Горацкай.
Можа быць калі б надвор'е было трохі лепшае, то спартовыя мерапрыемствы сабралі б дастатковую колькасць гледачоў, якім гэта ўсё магло б спадабацца, але ўражанне, што мерапрыемствы якія ў адзін дзень перагарадзілі амаль усе галоўныя дарогі горада, амаль дзве трэція часткі горада сапсавалі настрой аршанцам з-за транспартных нязручнасцяў.