Полумарафон — не самы відовішчны від лёгкай атлетыкі. На вялікія дыстанцыі спартсмэны звычайна бягуць не групамі, падзенняў ці нейкіх яшчэ нечаканасцяў амаль не прысутнічае. Але для Оршы гэта таксама важная падзея, тым больш заўважылі яе ўсе хто ў гэты дзень спрабаваў куды-небудзь дабрацца транспартам. Таму мы не маглі зусім прапусціць гэтую падзею.
Прапануем вам не паўнавартасны фотарэпартаж, але некалькі фотаздымак з пачатку забега.