Апошнім часам выступленні ФК «Орша» не вылучаюцца стабільнасцю. Пасля пары паразаў, у тым ліку 2:6 ад магілёўскага «Дняпра», аршанцы эфектна перамаглі на выправе «Слонім» 4:2, хаця саступалі па ходу гульні 0:2.
У суботу, 25 верасня «Орша» прымала на сваім полі менскія «Крумкачы», што змагаюцца за павышэнне ў класе. На вялікі жаль, сіня-белым не ўдалося скласці суперніку канкурэнцыю, ужо пры сыходзе на перапынак на табло гарэлі лічбы 0:3. Матч завяршыўся паразай аршанцаў 1:4, адзіны гол «Оршы» правёў Аляксей Гудаў.
«Орша» працягвае займаць 9-ты радок турнірнай табліцы ўжо з новым трэнерам — Алегам Чарапнёвым.
Матч быў адметны яшчэ і тым, што сустракаліся родны клуб палітвязня Аляксандра Івуліна і той, за які ён выступаў да арышту. Бацькі аршанскага журналіста прысутнічалі на сектары «Крумкачоў». Фанаты «Оршы» яшчэ з 2020 году байкатуюць футбольныя матчы праз падзеі ў краіне.