У год юбілеяў футбольнага клубу «Ворша» (гістарычная назва «Старт») і валейбольнага «Узлёту» краязнаўча-спартовы блог «Радыё Аршыца» стварыў тэст на веданне гісторыі аршанскага спорту. Як падкрэсліваюць аўтары, у тэсце ёсць як вельмі лёгкія, так і досыць складаныя пытанні, але галоўная яго мэта — не набор максімальнай колькасці балаў, а пашырэнне інфармацыі пра гісторыю футбольнага і валейбольнага калектываў, а таксама наогул інфармацыі пра гісторыю спорту ў Воршы.
Пачынаецца тэст пытаннямі пра гісторыю «Узлёту», а затым з валейболу пераходзіць на футбол.
Сёлета на свой 70-гадовы юбілей «Старт» («Ворша») ідзе на 9-м месцы ў першай лізе футбольнага чэмпіянату Беларусі, а валейбол у нашым горадзе наогул пад пагрозай знікнення — раней з’явілася папярэдняя інфармацыя, што праз востры дэфіцыт сродкаў і па іншых арганізацыйных прычынах «Узлёт» можа ўпершыню не заявіцца на чэмпіянат краіны.