Алесь быў адным з найбольш заўважных грамадскіх актывістаў пачатку стагоддзя. У 2000-м годзе ён змог зарэгістраваць грамадскую арганізацыю "Звяз", якая стала месцам прыцягнення дэмакрытачна настроенай моладзі ў рэгіёне. Потым на аснове "Звязу" ўжо ствараліся і Задзіночанне Беларускіх студэнтаў, і "Гісторыка", і "Малады Фронт". Сам жа Алесь калі меньш стаў займацца моладзевымі арганізацыі зрабіў некалькі спробаў стварыць у Оршы ўласную незалежную газету. Усе спробы выдавецтва даволі хутка спыняліся ўладамі і тады было прынята рашэнне пра стварэнне не друкаванага выдання - сайта orsha.eu.
У 2016 годзе Алесь патрапіў у бальніцу з пнеўманіяй і праз некалькі дзён памёр з-за адарваўшагася тромба. Нажаль, такая рэакцыя арганізма была на тое, што Алесю штучна спрабавалі збіць ціск пры яго даволі вялікай вазе.
Сёння спаўняецца 5 гадоў з дня смерці Алеся Эдуардавіча Шутава.