Хаця сіноптыкі прагназавалі даволі камфортнае надвор’е аж на цэлы тыдзень, сёняшняя ноч стала вельмі халоднай. Шэраг метэаралагічных станцыяў зафіксавалі тэмпературныя рэкорды. Адмоўны мінус.
Так, у Оршы сёння ноччу зафіксавана тэмпература ў мінус 4 градусы. А найбольш халодна было ў Езярышчы. Тут на поўначы краіны зафіксавалі мінус 5,7 градусаў.