Калі немцы акупавалі тэрыторыю Беларусі, яны зрабілі нечаканую карысць. Справа ў тым, што ў немццаў было больш фотаапаратаў чым у СССР, у тым ліку і ў прыватным карыстанні. І фатаграфавалі яны даволі шмат. Берлінскі музей нядаўна выставіў фотаздымкі зробленыя вакол Оршы і ў Горках.
Фотаздымкаў выстаўлена некалькі дзесяткаў. Усе адразу мы не апублікуем, тым больш пад многімі фотаздымкамі ёсць асобныя подпісы. Таму будзем публікаваць іх штодзень. Сачыце за абнаўленнямі!
Сёння публікуем фотаздымак з тыповым ваенным пейзажам: танк на вясковай вуліцы. У подпісе пад фотаздымкам напісана, што ён зроблены ў 1941 годзе каля Горак.