З 12 па 17 жніўня ў Цюрыху (Швейцарыя) адбудзецца чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы. У склад нацыянальнай каманды Беларусі для ўдзелу ў ім уключана і спрынтарка Аліна Талай. У Цюрыху яна выступіць у сваёй кароннай дысцыпліне - бегу на 100 метраў з бар'ерамі. Варта заўважыць, што іншыя спрынтэры (ані жанчыны, ані мужчыны) ў зборную Беларусі не патрапілі.
Напярэдадні Аліна Талай стала чэмпіёнкай краіны. У Гародні яна прабегла 100 метраў з бар'ерамі за 12,99 секунды.