00:00

+10

3 м/с

993 гПа

03:00

+9

3 м/с

993 гПа

06:00

+7

3 м/с

994 гПа

09:00

+9

4 м/с

995 гПа

12:00

+12

4 м/с

995 гПа

Рэгіён, Культура

Могілкі праз нямецкі аб’ектыў. Фота

15.10.2021 13:40

3147 праглядаў, 0 каментароў

Працягваем публікаваць фотаздымкі Аршаншчыны зробленыя нямецкімі жаўнерамі ў 1941 годзе

Нагадаем, што ў адным з Берлінскіх музеяў нядаўна знайшлася калекцыя фотаздымкаў якія рабіліся вакол Оршы і Горак. Сёння мы публікуем адразу два фотаздымкі, бо на іх зафіксаваныя адны і тыя могілкі. Подпіс на фотаздымку гаворыць, што гэтыя могілкі знаходзяцца ў вёсцы Горкі каля Оршы. Што за вёска Горкі сказаць складана, сумніўна, што маецца на ўвазе даволі вялікія ўжо тады Горкі, якія сёння цэнтар раёна Магілёўскай вобласці.

Супрацоўнікі музея паспрабавалі таксама лакалізаваць геаграфію могілак. Па іх меркаванні гэта былая вёска Крапіўна, якая знаходзілася ў трох кіламетрах ад Манастыршчыны, якая сёння знаходзіцца на тэрыторыі Смаленскай вобласці. У прынцыпе гэта магчыма, бо для прыезжага немца Орша, Горкі і Манастыршчына — усё падаецца побач з Оршай. Ды і адміністратыўна яны адносіліся да прыфрантавой зоны — фактычна ў адной адміністратыўнай адзінцы. Толькі пытанне ці была там Крапіўна, ці гэта зноў пераблытана з Крапіўна, якая пад Оршай.

Дакладней лакалізаваць фотаздымак сёння наўрад ці магчыма. На саміх фотаздымках невялікі вясковы могільнік у маленькім бярозавым гаі на ўскрайку вёскі. Гэта адны і тыя могілкі, але сфатаграфаваныя з двух розных ракурсах. На першым фотаздымку на заднім фоне, а на другім на пярэднім бачны рэдкі тып пахаванняў. Каля надмагілле робіцца не ў выглядзе стандартнага землянога насыпу, а ў выглядзе драўлянага ўзвышэння. Пад Оршай такі тып магілаў можна было яшчэ гадоў 10 таму бачыць у Гацькаўшчыне.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Могілкі праз нямецкі аб’ектыў. Фота

Працягваем публікаваць фотаздымкі Аршаншчыны зробленыя нямецкімі жаўнерамі ў 1941 годзе

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение