У ходзе папярэдняга следства ўстаноўлена, што праваслаўны святар даў згоду двум маладым мужчынам у сувязі з іх складаным матэрыяльным становішчам на часовае бязвыплатнае пражыванне ва ўласным доме.
У ноч на 22 Лістапада 2013 паміж святаром і адным з прытуленых мужчынаў паўстаў канфлікт, падчас якога А.Марозаву былі нанесены нажавыя раненні, ад якіх апошні памёр. У тую ж ноч былі затрыманыя двое мужчын, заспетых на месцы злачынства. У выніку правядзення допытаў і вочных ставак адзін з затрыманых вызвалены (падазрэнні яго ў здзяйсненні злачынства не пацвердзіліся).
У ходзе папярэдняга следства прад'яўлена абвінавачванне 22-гадоваму жыхару Оршы па параграфе 6 часткі 2 артыкула 139 (наўмыснае супрацьпраўнае пазбаўленне жыцця іншага чалавека (забойства), учыненае з асаблівай жорсткасцю) КК Рэспублікі Беларусь. Абвінавачаны, прызнаўшы віну ў поўным аб'ёме, чыстасардэчна раскаяўся.
Менавіта гэты артыкул інкрымінуюць падсуднаму. Калі суд вынесе абвінаваўчы прысуд, то падсудны будзе пакараны пазбаўленнем волі на тэрмін ад 8 да 25 гадоў, або пажыццёвым зняволеннем, або смяротным пакараннем.