Першы раз будынак прафілакторыя спрабавалі прадаць летам за 1,5 мільёна рулёў. Гэта ў прынцыпе не вялікі кошт для такога влікага будынка, які знаходзіцца ў харошым месцы. Але тады прадаць яго не змаглі. Учора - 2 лістапада - будынак зноў спрабавалі прадаць. Цяпер яго кошт амаль удвая меньшы - 798.000 рублёў. У кошт уваходзіць і сам будынак у амаль 5 гектараў плошчы на шасці паверхах, дапаможныя будынкі і даволі вялікая плошча вакол.
Першапачаткова будынак ствараўся як прафілакторый Ільнокамбінату, але з часам прадпрыемства адмовілася ад яго. Тут спрабавалі стварыць начны клуб, які праіснаваў не доўга. Спрабавалі выкарыстоўваць як філіял гатэлю, але ў каронавіруснай сітуацыі гатэлі і без філіялаў жывуць не салодка. Затое за самім будынкам знаходзіліся бяседкі, якія можна было арэндаваць для пасядзелак з шашлыкамі.
Пакуль мы не ведаем чым скончыўся аўкцыён.