Летам мы пісалі, што на нядаўна адрамантаваным мосце праз Аршыцу нехта скраў краткі ліўневай каналізацыі. Відавочна, што ўчынілі крадзёж металісты — тыя (зачастую алкаголікі) воры, якія спецыялізуюцца на здачы металалому.
Нядаўна пешаходы, якія бываюць на мосце звярнулі ўвагу, што краткі замянілі. Толькі вось замена не зусім раўназначная. Дзіркі зачынілі шыферам. Праблема ў тым, што шыфер ламаецца і калі на яго па нейкай прычыне наедзе машына ці наступіць дастаткова вялікі пешаход, то транспарт ці чалавек акажуцца ў яме.