На булачнай "Тмін" ужо даўно вісела аб'ява, што тут можна пакаштаваць піццу. Але гэта былі, хутчэй, пробнікі перад паўнавартасным адкрыццём піцэрыі. З правага боку будынка "Тміна" не так даўно адчынілася паўнавартасная піцэрыя.
Хаця кавярня і спецыялізуецца на піццы, але ў меню можна знайсці і салаткі, і першыя стравы, і ролы, і бургеры. Карацей намяшана тут кухня з усяго свету.