Падобна на тое, што малодзенькі бусел адбіўся ад стаі — не хапіла сілаў ляцець разам з усімі на поўдзень, падвялі крылы. Буслянё спынілася на скраіне Оршы і пакуль адпачывала, стая паляцела далей. Так птушка апынулася ў нас. Яна магла загінуць, калі б не мясцовыя людзі. Бусел пачаў жыць на вуліцы Магілёўскай, а мясцовыя жыхары хто як мог пачалі падкормліваць яго.
З ежай справа была вырашана, але куды падзець птушку, калі стане халодна... На дапамогу прыйшла Наталля. У яе ўжо ёсць невялікі ўласны пітомнік куды патрапляюць жывёлы, што патрапляюць у праблемныя сітуацыі. У Наталлі ўжо жыве некалькі катоў і некалькі вавёрак. Месца для бусла таксама знайшлося. Праўда лавіць маладую птушку давялося тры дні — ён хоць і браў ежу ад людзей, але яшчэ не прывык настолькі, каб даць сябе кудысці везці.
Першы страх прайшоў хутка. Бусел, якога назвалі Ігар Матронавіч, абжыўся ў парніку Наталлі. І спакойна камунікуе са сваёй ратавальніцай — цяпер ужо дазваляе сябе кранаць, можа есці з рукі. І калі-небудзь ствараецца ўражанне, што ён выконвае каманды наталлі: каб ён памахаў крыламі, заскочыў на адмысловы пянёк.
Трымаць бусла не такая, можа, і накладная рэч, але ўлічваючы, што ў пітомніку ёсць і іншыя жывёлы, то атрымліваецца не танна. Таму калі вы хочаце дапамагчы буслу ці вавёркам, якія жывуць у наталлі, то можаце гэта зрабіць невялікім пераводам грошай.