На адказны матч з "Белшынай" у распараджэнні Ігара Чумачэнкі засталося не так шмат здаровых футбалістаў - частку калектыву скасіў вірус, і гульцы праходзяць аднаўленне, каб вярнуцца на поле. Давялося ўпершыню ў сезоне заяўляць нападніка Мікалая Кітаёва, які ўжо не першы год працуе ў клубе асістэнтам трэнера. З такімі дрэннымі навінамі сіня-белыя толькі ў першую гадзіну супраціўляліся аднаму з лідэраў Першай лігі, а затым пачалі прапускаць.
У выніку параза "Воршы" 0:3, і наша каманда застаецца на 9-м радку ў табліцы.