Толькі нядаўна мы пісалі, што ў Оршы выпаў першы паўнавартасны снег. Вуліцы пакрыліся белым, пачаў з'яўляцца зімовы настрой. Але ж і першы снег аказаўся толькі намёкам на набліжэнне зімы. Сама зіма пакуль чакае. І ўжо на наступны дзень ад снега практычна не засталося і сляда.
Затое ўжо на наступны дзень над горадам можна было пабачыць вясёлку, якая з зімой аніяк не асацыюецца.