Віталій Мусінскі - прадпрымальнік з вялікім стажам, які пачаў свой бізнэс яшчэ ў 90-я. Крама "У Віталіка", якая знаходзіцца ў цэнтры і зараз названая яго імём, хаця ён даўно ўжо не валодае гэтым гандлёвым аб'ектам. Апошнім часам Віталік меў свой шапік у Еўраопце каля Кургана.
На днях прадпрымальнік пашырыў свае гандлёвыя плошчы, зноў адкрыўшы асобную гандлёвую кропку. На гэты раз крамка-шапік адчынілася ў тым жа раёне - каля Еўраопта на Кургане, дакладней каля дома №8 на 4-ым завулку Чарнышэўскага.