Алег Граблеўскі вядомы аршанцам па канцу 1990-х - пачатку 2000-х. Але пазней ён з'ехаў у Мінск дзе працягнуў правабарончую дзейнасці у офісе па правах людзей з інваліднасцю. Арганізацыя гэтая была вельмі заўважная для чыноўнікаў і сваёй мэтавай групы. Гэта заўважнасць і прывяла да таго, што ў першай палове года кіраўніка арганізацыі вазочніка Сяргея Драздоўскага арыштавалі разам з юрыстам арганізацыі Алегам Граблеўскім.
Абодвух спрабавалі абвінаваціць у фінансаванні пратэстаў, але справа аніяк не клеілася і ім у выніку змянілі меру стрымання - выпусцілі пад залог. Пры першай жа магчымасці абодва з'ехалі з краіны.
Арганізацыя Front Line адзначыла працу абодвух прэміяй. Такая прэмія ўручаецца для тых праваабаронцаў якія знаходзяцца ў групе рызыкі - арыштоўваюцца, або адчуваюць нейкі іншы ціск. У гэтым годзе агулам прэмію атрымаюць 6 арганізацый і людзей. Яе ўручаць па рэгіёнах. Напрыклад з Афрыкі прэмію атрымае абаронца правоў карэннага насельніцтва Аміната Фаба з С'ера-Леоне. Ад Бразіліі прэмію атрымае Каміла Марадыя, якая займаецца правамі жыхароў фавэл. З Камбоджы будзе ўганаравана арганізацыя "Маці-прырода". Таксама прэмію атрымае Сенегальска-Партугальскі антырасісцкі дзеяч Мамаду Ба. І абаронцы палесцінцаў Самі і Самееха Хурайні.
У такой вельмі пёстрай кампаніі знайшлося месца і прадстаўнікам Беларусі - Сяргею Драздоўскаму і Алегу Граблеўскаму.
Сама цэрэмонія ўзнагароджвання траслюецца онлайн і вы таксама можаце яе бачыць, з беларускімі субтытрамі па гэтай спасылцы проста зараз, або пазней у запісе па той жа спасылцы.