12:00

-0

4 м/с

1002 гПа

15:00

+0

3 м/с

1003 гПа

18:00

-2

3 м/с

1004 гПа

21:00

-4

3 м/с

1005 гПа

00:00

-3

4 м/с

1006 гПа

Орша, Культура

Хасіды і міснагіды Воршы, смерць бацькі

29.12.2021 09:46

2533 прагляду, 0 каментароў

Успаміны Гэры Калкіна пра Воршу пачатку ХХ ст. Частка 5.

Orsha.eu працягвае публікаваць успаміны аршанскага эмігранта ў Бруклін. Калі папярэднія часткі распавядалі пра жыцьцё ў Воршы пры Расейскай імперыі, то новая — пра пераезд у Злучаныя Штаты пасля габрэйскага пагрому, зладжаны расейскімі чарнасоценцамі. Па сённяшні дзень у Брукліне жывуць сотні, а можа і тысячы нашчадкаў тых самых уцекачоў з Воршы, Дуброўны, Смалянаў і іншых гарадоў і мястэчак Усходняй Беларусі.

Папярэднія часткі:

Успаміны пра аршанскае дзяцінства

«Каза на галаве шаўца»

Сыход з хедэру, фарбаванне мясных лавак

Пра пагром 1905 году

У Амерыку

Заўсёды было жаданне паехаць у Амерыку! Абэ Дуброфф быў першым, хто прыехаў у Злучаныя Штаты — прыкладна ў 1905 годзе, я мяркую. Ён ажаніўся з Мінні, зводнай сястрой маёй маці, у 1903 ці 1904 годзе, і неўзабаве пасля гэтага паехаў у Злучаныя Штаты. Потым пасля пагрому паехаў мой старэйшы брат Хаім з сям’ёй.

Планавалася, што мая сястра Іда і мой бацька паедуць у ЗША, а потым маем паехаць мы. Наша сям’я ў Амерыцы прыслала грошы, каб яны прыехалі. Але мой бацька вельмі неахвотна ўспрымаў перспектыву адпраўляцца ў ЗША, бо гэта, як ён называў, нерэлігійная краіна — «гойская медына». Ну, ён атрымаў справаздачы ад сваякоў з ЗША. А ён быў вельмі рэлігійным чалавекам!

Не хасід, а рэлігійны міснагід! Непадалёку ад сінагогі міснагідаў была сінагога хасідаў. Па дарозе з сінагогі дадому, мы павінны былі праходзіць міма сінагогі хасідаў, і кожны раз, калі мы праходзілі міма, мы спыняліся, бо гэтыя людзі так шумелі сваімі спевамі і танцамі. Але бацька не дазваляў мне застацца і глядзець. Яму не падабалася, як яны танцуюць.

Тыповая сінагога міснагідаў, рэканструкцыя

У сакавіку або красавіку 1910 г. ён пачаў чарговую працу па кантракце. Аднак неўзабаве яму стала дрэнна і ён сказаў: «Я павінен ісці дадому!». Ён прыйшоў дадому і адразу лёг у ложак. Прыехаў доктар, падумаў, што ў бацькі запаленне лёгкіх. Мой бацька пяць дзён ляжаў у ложку, а потым памёр. Гэта было менш чым за месяц да Пэсаха.

Так што мая маці, мае сёстры, Іда і Сэдзі, і я адправіліся ў падарожжа ў ЗША ў адзіночку.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Хасіды і міснагіды Воршы, смерць бацькі

Успаміны Гэры Калкіна пра Воршу пачатку ХХ ст. Частка 5.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение