У чвэрцьфінале аршанцы сустракаліся з гомельскім ВРЗ. У першай сустрэчы вагонарамонтнікі перамаглі 4:3, што па сутнасці пераносіла ўсю інтрыгу супрацьстаяння на паркет гомельскага спартовага камплексу «Лакаматыў». Але там энергетыкаў чакаў сур’ёзны ўдар — 7:1 на карысць ВРЗ. Ужо даўно «Вітэн» нікому не саступаў з такім лікам. У самым канцы сустрэчы, што скончылася фіяска, чырвоную картку за неспартовыя паводзіны атрымаў гулец аршанцаў Рось.
Фінал быў чыста гомельскім, больш за тое — чыгуначным. У ім ВРЗ саступіў БЧ.