Нельга сказаць, што сакавік стаўся самым насычаным на падзеі месяцам у 2021 годзе. Аднак пэўныя моманты, якія варта адзначыць у нашым аглядзе, усё ж былі.
Галоўны лекар Віцебскай гарадской клінічнай лякарні Андрэй Захараў, які паходзіць з Воршы, запляміў рэпутацыю палітычным звальненнем, не працягнуўшы кантракт з загадчыкам аддзялення анэстэзіалогіі і рэанімацыі Уладзімірам Мартавым — адным з вядучых спецыялістаў у сваёй галіне ва ўсёй краіне. Мартаў распавёў пра маштабы каранавірусу, звесткі пра каторы хавалі ўлады і медычнае кіраўніцтва, а таксама падтрымаў народ у змаганні за сабоду і дэмакратыю. Гэтага яму не даравалі.
На чыгуначным вакзале адбылася трагедыя — дзяўчына страціла стапу, трапіўшы пад цягнік. Гэта адбылося ўвечары 5 сакавіка.
У сакавіку летась свю галадоўку за кратамі спыніла палітзняволеная Наталля Хершэ, асуджаная за сарваную з амапаўца балаклаву. Аршанка, якая даўно жыве ў Швейцарыі, працягвае заставацца за кратамі і сёння. У калоніі на яе перыядычна ціснуць, але вінаватай яна сябе так і не прызнала, выкрываючы рэжым, які заціскае свабоды ў Беларусі.
Зацікавіў нашых чытачоў у тым месяцы і матэрыял пра будучыню пляцоўкі былога хлебазаводу на Заслонава.
У момант, калі людзей асуджалі на рэальныя турэмныя тэрміны за кінутыя ў міліцыянта паперку ці пластыквую бутэльку, надзіва мягкі прысуд атрымаў мужчына, які ў Роскім Сяльцы страляў у бок людзей.