03:00

+16

2 м/с

993 гПа

06:00

+16

2 м/с

993 гПа

09:00

+19

4 м/с

993 гПа

12:00

+20

3 м/с

994 гПа

15:00

+26

4 м/с

994 гПа

Орша, Спорт

Далёкая дарога

02.08.2014 15:11

2542 прагляду, 2 каментара

ФК "Орша" 3 жніўня згуляе ў Калінкавічах з даўнім супернікам.

На дадзены момант "Вертыкаль" з Калінкавічаў і "Орша" знаходзяцца на розных палюсах турнірнае табліцы. Аршанцы набралі 36 пунктаў і займаюць 1-е месца ў табліцы. "Вертыкаль" мае 12 балаў і знаходзіцца на 10-м радку. Аршанцы ані разу не прайгралі ў бягучым чэмпіянаце, а з улікам мінулага чэмпіянату "Орша" не прайграе ўжо ў 15 гульнях запар!

"Орша" і "Вертыкаль" - даўнія апаненты, праўда, упершыню сустрэліся ў чэмпіянатах не адразу, а толькі ў 2006 годзе. Усяго "сіня-белыя" супрацьстаялі "чырвона-бела-сінім" 13 разоў і перамаглі толькі ў 4 паядынках. 9 разоў мацнейшай была "Вертыкаль" і ніколі каманды не гулялі між сабой унічыю. Варта адзначыць, што гульні "Оршы" з "Вертыкаллю" традыцыйна ўключаюць у сябе шмат галоў. Выключэннем стаў толькі паядынак 1-га кола бягучага чэмпіянату, калі аршанцы мінімальна перамаглі 1:0. А ў цэлым за восем гадоў супрацьстаяння "Вертыкаль" забіла ў браму "Оршы" 33 галы, аршанцы вызначыліся толькі 18 разоў. У сярэднім за матч забіваецца 3,92 мячы!

У Калінкавічах "Орша" перамагала толькі аднойчы, гэта здарылася 7 жніўня 2010 года, калі "сіня-белыя" выйгралі 3:1.

На фота: 28 траўня 2011 года. "Орша" перамагла "Вертыкаль" 4:0.

Матч "Вертыкаль" - "Орша" адбудзецца 3 жніўня і пачнецца а 18-й гадзіне.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Як вам ідэя аднаўлення «Орион» для прыборкі Оршы

Обсуждение новости: Далёкая дарога

ФК "Орша" 3 жніўня згуляе ў Калінкавічах з даўнім супернікам.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение