Толькі нядаўна па Аршаншчыне - як і па ўсёй краіне - прайшоў моцны вецер, які нарабіў вялікіх бедаў. Не прайшло і тыдня, а сіноптыкі зноў гавораць пра небяспеку. На 17-е і 18-е чысло абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі і зноў з-за моцнага ветра.
Прагназуецца, што вецер будзе не такім моцным як той, што мы назіралі некалькі дзён таму, таму і ўзровень небяспекі не чырвоны, а аранжавы.