Праз праблемы ў працы сайту і пераслед, красавік стаў адным з найменей прадуктыўных месяцаў у гісторыі рэдакцыі.
Традыцыйна ў Дзень Чарнобыльскай трагедыі аршанскія актывісты запусцілі плыт памяці па Дняпры. Звычайна грамадскія актывісты запускалі плыт з вянком, на стужках якога напісаны словы-напамін пра Чарнобыль. Але летась на плыце паплыў не вянок, а запаленыя свечы.
30 красавіка праз Воршу пусцілі цягнік Масква — Менск.
Да працы ў райвыканкаме вярнулася Сняжана Брузгіна, якая на нейкі час сыходзіла ў бізнэс.
Аршанскія байкеры арганізавалі традыцыйны масавы заезд па горадзе. Байкеры праехаліся 17 красавіка ад плошчы Езуіцкага калегіюма па галоўных вуліцах горада. Прысутнічалі не толькі мясцовыя — падтрымаць сяброў па духу прыехалі і байкеры з іншых рэгіёнаў.