23 студзеня а 15-й гадзіне ў спартовым комплексе «Алімпіец» аршанскі «Вітэн» у чарговым матчы чэмпіянату Беларусі па міні-футболе згуляе са сталічным «Дынама-БНТУ». На гэты момант у «Вітэна» 28 пунктаў і 4-е месца ў табліцы, у «Дынама-БНТУ» справы нашмат горшыя, каманда 7-я і мае толькі 15 пунктаў.
У гэтым месяцы «Вітэн» вылецеў з Кубку краіны, прагуляўшы чвэрцьфінал. Пазней клуб пакінулі Дзяніс Мазны і Аляксей Пятроў. Апошні граў значную ролю ў камандзе. Абодва разарвалі кантракты па пагадненні бакоў, як паведаміў сайт каманды.