15:00

-1

5 м/с

982 гПа

18:00

-2

4 м/с

984 гПа

21:00

-2

6 м/с

987 гПа

00:00

-3

5 м/с

990 гПа

03:00

-4

4 м/с

993 гПа

Орша, Эканоміка

Ільнокамбінат шукае дастаўку

24.01.2022 16:16

2762 прагляду, 0 каментароў

Аршанскі льнокамбінат размясціў на сайце дзяржзакупак заяўку на дастаўку з Кітаю льняной пражы.

Прадпрыемства гатова заплаціць за транспартныя паслугі каля 42 тысяч рублёў. Журналісты пацікавіліся на льнозаводзе, чаму вырашылі прывезці пражу з Кітаю.

Ільнокамбінат размясціў заяўку на сайце дзяржзакупак на дастаўку марскімі кантэйнерамі пражы з Кітаю. Арыентыровачны кошт — 42 340 рублёў. Аб’ём грузу — 60 кубаметраў, вага — 16 тон. Крыніца фінансавання — уласныя сродкі прадпрыемства.

Журналісту, які патэлефанаваў на камбінат як фізасоба, паведамілі, што льнозавод «робіць усю прадукцыю з беларускага лёну». Што да заяўкі на пастаўкі з Кітая, на прадпрыемстве ўдакладнілі:

«Вінныя былі нам трошкі, таму забралі іншай прадукцыяй — ніткай, для вытворчасці некаторыя фрагменты. Усё выпускаецца ў нас з беларускага лёну. Ні ў якім разе не кітайскі лён, усё беларускае. Мы возім беларускі лён. Гэта Любанскі льнозавод, Верхнядзвінскі, Слуцкі, „Карэлічылён“, „Гомельлён“. Усё ў нас з беларускага лёну. На заўтра-паслязаўтра вязем ад іх лет. І гэта робім увесь час».

Аршанскі льнозавод таксама размясціў заяўку на закупку 40 тон віскознай пражы. Арыентыровачны кошт — 562 тысячы рублёў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Ільнокамбінат шукае дастаўку

Аршанскі льнокамбінат размясціў на сайце дзяржзакупак заяўку на дастаўку з Кітаю льняной пражы.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение