Раней гульні "Оршы" з "Вертыкаллю" ніколі не сканчаліся ўнічыю. На гэты раз "сіня-белыя" прыязджалі ў калінкавічы ў ранзе яўнага фаварыту.
У кампенсаваны да 1-га тайму час ветэран нашай каманды Віталь Данілкоў адкрыў лік ударам галавой. "Орша" валодала перавагай, аднак нечакана ўпусціла пераможныя лічбы на табло. На 5-й кампенсаванай да матчу хвіліне "Вертыкаль" зраўняла лік - 1:1, "Орша" губляе 2 балы.
Канкурэнты са "Жлобіна" перамаглі "Ждановічы" 2:0, і цяпер "Орша" мае толькі 2 пункты перавагі - каманда мае 37 пунктаў. "Жлобін" 35.