00:00

+7

4 м/с

976 гПа

03:00

+6

3 м/с

976 гПа

06:00

+4

4 м/с

975 гПа

09:00

+6

6 м/с

976 гПа

12:00

+7

5 м/с

977 гПа

Орша, Грамадства

Вынікі-2021. Верасень

15.02.2022 17:00

2092 прагляду, 0 каментароў

Падводзім вынікі першага восеньскага месяца 2021 год.

Адной з найважнейшых навінаў месяцу стала вестка пра канчатковае банкруцтва ААТ «Віцебскабллён», пад маркай якога ядналіся прадпрыемствы па вырошчваньні лёну.

36-гадовая аршанка закахалася ў 16-гадовага хлопчыка. А далей былі каханка, сцізорык і мяккае месца суперніцы. Неверагодная гісторыя з Воршы стала вядомай на ўсю Беларусь. Такога яшчэ не было!

Праблемы з гадзіннікам на вежы Езуіцкага калегіюма з’яўляліся не першы раз, але ў верасьні дасягнулі апагею.

Швейцарскі муж аршанкі Наталлі Хершэ падаў на развод. Як пазней пісала палітзняволеная, яна дапускала такое развіццё падзей. Муж паведаміў ёй у лісце, што разрывае адносіны, бо «не можа вытрымаць разлукі».

Алесю Шутаву 1 верасьня 2021 году споўніўся б 51 год. Знакавы чалавек для нашай рэдакцыі, арганізатар і натхняльнік шэрагу праектаў на Аршаншчыне ў розных сферах, без якога спалучэнне Orsha.eu нічога б не значыла. Памяць пра Алеся назаўжды ў нашых сэрцах.

Трэвэл-блогер Мікіта Бялевіч на адзін дзень наведаў наш горад.

Традыцыйна міліцыя часоў Лукашэнкі выконвала загад кідацца на ўдзельнікаў фестывалю бардаўскай песні «Аршанская бітва», які праводзяць штогод, нягледзячы на негалосную забарону ўраду. Затрыманні ў гэты раз адбыліся яшчэ 5 верасня, за тры дні да беларускага нацыянальнага свята, якое так і не стала афіцыйным праз прасавецкую-прарасейскую лінію рэжыму Лукашэнкі. Міліцыя выдала дзіўнае камюніке пра падзеі каля Крапівенскага поля, затрыманыя Юрка Копцік, Васіль Мірановіч і Ігар Уласенка былі адпраўленыя судом на «суткі». Пазней аднаму са стваральнікаў фэсту Юрку Копціку дадалі яшчэ 12 сутак у ненармальных умовах Аршанскага ІЧУ.

У верасьні 2021 году стала канчаткова вядома пра распад валейбольнага клубу «Узлёт», прычым здарылася гэта на юбілей каманды, калі спаўнялася 25 год з яе аднаўлення. Каманда не заявілася на чэмпіянат краіны. Фанаты каманды заявілі, што будуць намагацца адраджэння каманды. Неўзабаве блог «Радыё Аршыца» стварыў тэст на веданне гісторыі футбольнай і валейбольнай камандаў Воршы.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Вынікі-2021. Верасень

Падводзім вынікі першага восеньскага месяца 2021 год.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение