09:00

-0

5 м/с

1001 гПа

12:00

+1

6 м/с

1000 гПа

15:00

+1

5 м/с

998 гПа

18:00

+4

6 м/с

997 гПа

21:00

+5

7 м/с

996 гПа

Орша, Палітыка

Муж разводзіцца з палітзняволенай

29.09.2021 11:44

3416 праглядаў, 4 каментара

Швейцарскі муж Наталлі Хершэ падае на развод.

Аршанка знаходзіцца ў турме па палітычным артыкуле за тое, што сарвала балаклаву з амапаўца. Праваабаронцы прызналі Наталлю Хершэ палітычнай зняволенай. Яна катэгарычна адмаўляецца падпісваць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі, яе неаднаразова каралі карцэрам за адмову шыць форму для сілавікоў, а цяпер перавялі ў калонію ў Магілёве.

Муж Хершэ, які раней заяўляў пра падтрымку сваёй жонкі, цяпер паведаміў ёй у лісце, што разрывае адносіны, бо «ня можа вытрымаць разлукі».

«Канечне, мне патрэбен час, каб прывесці свае пачуцці ў стан спакою, але вялікай трагедыі стараюся з гэтага не рабіць. Яго можна зразумець, і асуджаць яго я не зьбіраюся. Іншым разам мы не можам паўплываць на абставіны жыцця, застаецца толькі прыняць іх з удзячнасцю. Так, гэта ўсё зьвязана з духоўнай працай над сабой. Дык, а для чаго тады турма, калі не менавіта для гэтага», — напісала Наталля ў лісце.

У Беларусі 702 чалавекі знаходзяцца ў турме па палітычных артыкулах, у тым ліку і аршанка са швейцарскім грамадзянствам Наталля Хершэ, якая жыла ў гэтай цэнтральнаеўрапейскай краіне ўжо шмат гадоў, яе першы муж, з якім яна таксама жыла ў Швейцарыі, памёр. За краты Хершэ, якая прыехала на радзіму і ўдзельнічала ў пратэстах, адправіў суддзя Сяргей Шаціла, ён прысудзіў ёй 2,5 гады турмы.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Муж разводзіцца з палітзняволенай

Швейцарскі муж Наталлі Хершэ падае на развод.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение