У гэтым годзе валейбольны клуб «Узлёт» збіраўся святкаваць сваё 25-годдзе. Да даты каманда дажыла, аднак працягнуць сваё існаванне не змагла — ёй адмовілі ў фінансаванні. У раскладзе Першай лігі, дзе выступаў «Узлёт», каманды на новы сезон ужо няма, піша твітэр «Радыё Аршыца».
Такім чынам, пацвердзілася інфармацыя, якую публікаваў наш сайт некалькімі днямі раней — мужчынскай валейбольнай каманды ў Воршы цяпер не будзе.
Што тычыцца жаночай «Кацюшы», то яе ўдзел у новым сезоне запланаваны. Каляндар сустрэч Першай лігі павінен з’явіцца неўзабаве.