У матчы, што адбыўся ў Менску ў спратовым комплексе МАПІД, аршанцы саступалі на 10-й хвіліне. Аднак затым ужо толькі вялі ў ліку. 2 галы забіў Якубаў, па адным Маціцын, Яромін і Лазюк, а яшчэ адзін мяч менчукі выпадкова забілі сабе самі.
Вікторыя 6:3, і «Вітэн» працягвае трымацца ў тройцы лідэраў рэгулярнага чэмпіянату Беларусі па міні-футболе.