Пра гэтыя асаблівасці вызвалення Наталлі Хершэ паведаміў яе брат. Яго самога запрасілі ў амбасаду Швейцарыі і адтуль павезлі ў аэрапорт. Брат не ведаў, што гаворка ідзе пра вызваленне сястры. Наталлю ў аэрапорт прывезлі ў турэмнай робе на мікрааўтобусе і завялі ў віп-залю аэрапорта. Цяпер Наталля вылецела ў Стамбул дзе ў аэрапорце яе сустрэнуць і перасодзяць на самалёт да Швейцарыі. Такая перасадка звязана з тым, што пасля захопа самалёта з раманам Пратасевічам над Беларуссю да гэтае пары не лятаюць амаль аніякія авіякампаніі.
На фотаздымках, якія зараз публікуюць розныя СМІ бачна, што Наталля вельмі моцна схуднела і пасівела. Наталлю вызвалілі амаль на год раней запланаванага тэрміну - вызваліць яе павінны былі 27 студзеня 2023 года.