Так выпадкова атрымалася, што Ігар Казмерчак зараз апынуўся ва Ўкраіне непасрэдна ў зоне баявых дзеянняў. Зразумела, што зараз у Беларусі цяжка знаходзіць інфармацыю і таму Ігар пачаў весці відэа-дзённік з вайны. Але ў першым роліку інфармацыя не толькі пра тое, што непасрэдна адбываецца ва Ўкраіне, але і тое як гэта паўплывае на Беларусь і на кожнага беларуса. Пачатак роліку атрымаўся не інфарматыўным, бо было не зразумела ці запусцілася трансляцыя - дзённік вядзецца ў рэальным часе.
Чакаецца, што такія выпускі будуць выходзіць на нашым ю-туб канале штодзённа, але ў які час яны будуць выходзіць сказаць цяжка. Таму раім вам паддпісацца на канал orshaeu, каб атрымліваць уведамленні пра новыя выпускі.
А сёняшні ролік можна паглядзець тут.