Другая кавярня сеткі Smile дчынілася ў Оршы. На гэты раз у раёне Раніца. Smile-cofee - тыповая кафейня, асартымент якой сканцэнтраваны на гарачых напоях і мучных закусках, то бок сваёй кухні яны не маюць. Але за кошт утульнай атмасферы, магчымасці бавіць час супольна з іншымі людзьмі такія кавярні запатрабаваныя.
Учора - 4 сакавіка - кавярня адчынілася ў пробным рэжыме, а сёння паўнавартаснае адкрыццё. На адкрыццё кавярня зрабіла цікавую акцыю - каву можна было купіць за любы кошт, хоць за адну капейку.