Працягваецца чэмпіянат Беларусі па міні-футболе. У чарговым туры «Вітэн» адправіўся ў Светлагорск, дзе правёў матч з аўтсайдэрам турніру ЦКК. Ніякай саліднай канкурэнцыі гаспадары чырвона-чорным не склалі, аршанцы перамаглі 9:3. Хет-трыкам у энергетыкаў адзначыўся Лазюк.
Такім чынам, аршанцы маюць вялікі запас пунктаў, ідучы на 4-й пазіцыі. Гэта значыць, што месцу ў плэй-оф амаль нічога не пагражае.